среда, 17 мая 2017 г.

Вандроўка ў Струбніцу, дакладней Плебанаўцы (частка 1)

У рэшце рэшт, надвор'е змілавалася над намі і наваколле залілася цёплым сонечным святлом. Такое надвор'е стаіць некалькі дзён, там як у сапраўднага фотаграфа ўсё засвярбела - гэта час вандраваць і працягнуць здымаць ТОР найпрыгажэйшых месцаў Ваўкавышчыны.  На гэты раз была выбрана месца, у якім я быў апошні раз у 2012-м, таму варта зноў звярнуць увагу. Гэта Траецкі касцёл у Струбніцы.


Хоць Струбніца знаходзіцца ў Мастоўскім раёне, я не памыліўся дадаўшы яе да Ваўкавышчыны, таму што, па-першае - гэта зусім блізка ад Ваўкавыска, па-другое - вёска раней адносілася да гміны Пескі Ваўкавыскага павета. Хоць касцёл адносіцца да Струбніцы, пабудаваны ён у Плебанаўцах. Вось такія геаграфічныя калізіі.



Святыня, якая дзейнічае да сённяшняга дня, была пабудавана ў 1740 г. у стылі барока дзякуючы намаганням кс. Франца Абрамовіча на сродкі Юрыя дэ Сянно-Сененскага. У 1790-1799 гг. святыня была перароблена на ахвяраванні старадубскага маршалка Яна Біспінга. У 1841 г. касцёл быў адрэстаўраваны дзякуючы намаганням кс. пробашча Гжымалы на сродкі Адама Біспінга.
Год таму, на ўзвышшы дзе стаіць храм раслі дрэвы і яго нельга было пабачыць з дарогі цалкам, але іх спілавалі. Зроблена гэта па той прычыне, што касцёл драўляны і вялізарныя расліны захілялі сонца. Цяпер яго добра відаць з дарогі Ваўкавыск-Масты.


Пры касцёле пахаваны фундатары,якія дапамагалі яго будаваць. Трэба адзнацыць, што места гэта ў гістарычнам плане шмат старэйшае, таму што каталіцкі касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны Бонай Сфорцай аж у 1550 годзе, але ж у сучасным выглядзе ён існуе з 18 стагоддзя.


У наступным запісу я пакажу другую частку здымкаў, а трохі пазней, а, прыкладна, праз месяц паспрабую сабрацца з часам і паздымаць парафіяльнае свята і інтэр'ер, таму што гэта даволі цікава.


в.Струбніца Мастоўскі р-н, Гродзенская вобл., Беларусь
д. Струбница Мостовский район, Гродненская область, Беларусь

Комментариев нет:

Отправить комментарий